Пятница, 2024-04-26, 07:04:50
Приветствую Вас Гость | RSS

Students

Форма входа
Наш опрос
Хотели бы Вы что бы на нашем сайте появилась викторина?
Всего ответов: 20
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Главная » 2008 » Январь » 11 » ПРЭС – БЮЛЕТЭНЬ
01:19:16
ПРЭС – БЮЛЕТЭНЬ
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ПРЭС-ЦЭНТР

вул. Савецкая, 9
220010, Мінск,
тэл. 222-42-43, факс (017) 220-84-83
E-mail:ivchenkov@minedu.unibel.by
МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ
РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

ПРЕСС-ЦЕНТР

ул. Советская, 9
220010, Минск
тел. 222-42-43, факс (017) 220-84-83
E-mail: konchits@minedu.unibel.by

Белтэлерадыёкампанія
Рэдакцыі газет
Інфармацыйныя агенцтвы
Прэс-цэнтры

ПРЭС – БЮЛЕТЭНЬ
(Студзень 2008 г.)

Навагодняе віншаванне
Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.Радзькова

Дарагія калегі!

Шчыра віншую вас з Новым годам і Калядамі!

Прыміце словы асабістай удзячнасці за руплівую і бескарыслівую працу, за вашу настаўніцкую вытрымку, мудрасць і педагагічны талент.

Наша сістэма адукацыі набыла стабільны і ўстойлівы ход свайго развіцця. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка вызначыў адукацыю як стратэгічны рэсурс сацыяльна-экнамічнага развіцця краіны, вылучыў яе ў лік дзяржаўных прыярытэтаў. Гэта накладае на ўсіх нас асабістую адказнасць за навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, прымушае думаць маштабна, адчуваць сябе дзяржаўным чалавекам, якому выпала пачэсная місія навучаць, выхоўваць, фарміраваць годнага сваёй Айчыны патрыёта.

Мы асабліва адказны за развіццё інтэлекту грамадства, наданне навучанню духоўнасці, напаўненне жыццёвага шляху кожнага навучэнца сэнсам.

Перакананы, што Новы 2008 год прынясе справы, узбагачоныя святлом і цеплынёю вашых сэрцаў, вашай спагадлівасцю і творчым запалам выкладчыцкай энергіі.

Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, натхнення ў педагагічна-навуковай дзейнасці, асабістага шчасця, прыемных навагодніх святаў, дабра і ўдачы!

З шанаваннем і павагай

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А.М.Радзькоў

Мерапрыемствы, запланаваныя на студзень 2008 года.

З 1 па 11 студзеня Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі ладзіць тэматычныя навагоднія экскурсійныя праграмы для навучэнцаў школ Мінскай вобласці.
Тэл. 262-54-19

3-6 студзеня ва ўстановах адукацыі будзе праходзіць трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах вучняў агульнаадукацыйных устаноў, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Тэл. 222-66-47

5-6 студзеня ў мікрараёне Уручча пройдуць спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні “Калядныя старты”.
Тэл. 262-54-19

8-12 студзеня ў глядзельнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16) адбудуцца аўтарскія курсы павышэння кваліфікацыі доктара філалагічных навук, прафесара Барташэвіч Г.А. па тэме “Фальклор як сродак выхавання” для педагогаў і спецыялістаў этнакультурнага профілю.
Тэл. 227-12-06

З 8 па 22 студзеня ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе праходзіць рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка” з удзелам калектываў школ і выхаванцаў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання.
Тэл. 227-12-06

9-11 студзеня на базе Віцебскага абласнога аб’яднання па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі (пр.Фрунзе, 94) адбудзецца рэспубліканскі семінар “Сучасныя аспекты сумеснай дзейнасці ўстаноў адукацыі і воінскіх часцей па патрыятычным выхаванні навучэнскай моладзі”.
Тэл. 262-54-19

12 студзеня Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі арганізуе заезд дзяцей рэспублікі ў Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы лагер “Зубраня” для ўдзелу ў этнакультурнай праграме “Мудры запавет продкаў”.
Тэл. 227-12-06

14-19 студзеня ў Рэспубліканскім цэнтры турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі адбудзецца падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу краязнаўчых музеяў устаноў адукацыі “Гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіёну ў змесце дзейнасці сучаснага музея ўстаноў адукацыі”.
Тэл. 262-54-19

16 студзеня каманды Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прымуць удзел у II туры гарадскога чэмпіянату па гульні “Брэйн-рынг”, які будзе праходзіць у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41).
Тэл. 227-12-06

19 студзеня каманды Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прымуць удзел у V туры сінхроннага чэмпіянату “Маладзёжны кубак свету”, які будзе праходзіць у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41).
Тэл. 227-12-06

20 студзеня каманды Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прымуць удзел у рэспубліканскім сінхронным турніры па інтэлектуальных гульнях (адбор на фінал XV чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па інтэлектуальных гульнях сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання), які будзе праходзіць у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41).
Тэл. 227-12-06

24 студзеня ва ўстановах адукацыі пройдзе рэспубліканскі конкурс па фізіцы “Зубраня”.
Тэл. 200-98-39

24-25 студзеня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбудзецца рэспубліканскі семінар-практыкум “Ранняе выяўленне і прафілактыка дрэннага становішча ў сям'ях” для педагогаў сацыяльных і педагогаў-псіхолагаў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання.
Тэл. 227-12-06

24-25 снежня на базе Цэнтра дзіцячай творчасці г. Салігорска пройдзе пасяджэнне рэспубліканскай навукова-метадычнай секцыі “Метадычныя рэсурсы ў рэалізацыі Праграмы развіцця устаноў пазашкольнага выхавання і навучання: вопыт, інавацыі, перспектывы” з удзелам кіраўнікоў метадычных службаў абласных і рэспубліканскіх устаноў пазашкольнага выхавання і навучання.
Тэл. 227-12-06

На працягу студзеня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе працаваць рэспубліканская лабораторыя педагагічнага майстэрства на базе вопыту педагогаў-удзельнікаў фіналу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў устаноў адукацыі, якія маюць высокія дасягненні ў выхаваўчай рабоце, у намінацыі “Педагог года пазашкольнай установы” (намінацыя “мастацкая творчасць”).
Тэл. 227-12-06

25-27 студзеня ў горадзе Мозыр пройдзе міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях “Альпійскія гульні”.
Тэл. 227-12-06

29 студзеня ўпраўленне дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі плануе правесці пасяджэнне Рэспубліканскага Савета загадчыкаў дашкольных устаноў “Праблемы развіцця дашкольнай установы”.
Тэл. 200-14-82

Просмотров: 1098 | Добавил: Александр | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Поиск
Календарь
«  Январь 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Друзья сайта
www.workzilla.ru


Б О Н У С Ы
Получить 0,01 WMR

WMR-бонус 0,01-0,10 WMR
Кошелек
Код Защитный код

Обмен Webmoney


Получить WMB-бонус Bonus.Web-FAQ.com на свой кошелек!

0,01 WM-R
0,01 WM-R

Есть сайт? Деньги из воздуха $$$

Copyright MyCorp © 2024